Два медалі зборнай Беларусі на чэмпіянаце свету па веславанні на байдарках і каноэ

26 августа 2017

Два заезды і два медалі. Першую ўзнагароду на чэмпіянаце свету па веславанні на байдарках і каноэ для зборнай Беларусі прыносяць Каміла Бобр і Алёна Наздрова. Нашы дзяўчаты заваявалі бронзу ў заездзе каноэ-двоек на дыстанцыі 500 метраў.

І ўжо ў наступным заездзе тытул чэмпіёнкі свету прымерыла Вольга Худэнка, якая выйграла золата ў алімпійскай дысцыпліне - на пяцістах метрах у байдарцы-адзіночцы. У гэтыя хвіліны беларускія весляры працягваюць змагацца за ўзнагароды планетарнага форуму. Прамую трансляцыю з вяслярнага канала ў чэшскай Рачыцы вядзе тэлеканал "Беларусь 5". Вячэрняя сесія на спартыўнай кнопцы пачнецца ў 16:25.