Дзве гульні 18-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе завяршыліся перамогамі гасцявых каманд

31 августа 2015

Дзве нядзельныя гульні 18-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе завяршыліся перамогамі гасцявых каманд. "Гомель" саступіў жодзінскаму "Тарпеда" 0:2, "Нёман" у канцоўцы матча прапусціў ад "Шахцёра" - 0:1. Сёння пройдуць матчы з удзелам лідараў сезона. "Дынама" прыме "Мінск", БАТЭ - "Белшыну".