Дзвюма гонкамі з масавым стартам сёння завершыцца 6-ы этап Кубка свету па біятлоне! Беларускія балельшчыкі з надзеяй будуць сачыць за выступленнем жанчын пасля поспеху нашай каманды ў эстафеце напярэдадні. Беларускі, нагадаем, сталі другімі, пусціўшы наперад толькі гаспадынь этапа немак. Сёння ж за нашу каманду на лыжню адправяцца дзве спартсменкі: алімпійская чэмпіёнка Пхёнчхана Дзінара Алімбекава і Алена Кручынкіна. У 16:50 - прамая трансляцыя на "Беларусь 5". Яшчэ раней - у 14:20 - спартыўны канал пакажа аналагічную дысцыпліну ў мужчын, дзе, на жаль, беларусы не выступяць.
Дзве гонкі з масавым стартам на этапе Кубка свету па біятлоне
17 января 2021













