Дзвюма гонкамі з мас-старту сёння ў чэшскім горадзе Нове-Месца завершыцца трэці этап Кубка свету па біятлоне. У жанчын будзем хварэць за Ірыну Крыўко. Лідар зборнай Беларусі ў гонцы праследавання паказала 23 вынік, аднак у агульным заліку размяшчаецца даволі высока - на 7-й пазіцыі. Прамы эфір з Чэхіі "Беларусь 5" пачне ў 16:20. У агульным заліку Кубка свету, адзначым, лідзіруе італьянская біятланістка Даратэя Вірэр. Што тычыцца мужчынскага мас-старту, то галоўны спартыўны канал краіны пакажа яго ў 13:35.
Дзве гонкі з мас-старту ў чэшскім горадзе Нове-Месца глядзіце на "Беларусь 5"
23 декабря 2018













