Дзве эстафетныя гонкі ў аўстрыйскім Хохфільцэне глядзіце на "Беларусь 5" у 13:05 і ў 15:50

16 декабря 2018

Другі этап Кубка свету па біятлоне ў аўстрыйскім Хохфільцэне завершыцца сёння дзвюма эстафетнымі гонкамі. Першымі на старт выйдуць жанчыны. Прамая трансляцыя пачнецца на "Беларусь 5" у 13:05. Зборную Беларусі тут прадставяць Дынара Алімбекава, Ірына Крыўко, Ганна Сола і Ірына Кручынкіна. У 15:50 пачнецца трансляцыя мужчынскай эстафеты, дзе ў складзе нашай каманды - Антон Смольскі, Сяргей Бачарнікаў, Раман Ялётнаў і Уладзімір Чапелін.