Два вялікія бронзавыя медалі заваявала зборная Беларусі па цяжкай атлетыцы на чэмпіянаце свету. Нагадаем, медалі на рахунку дзяўчат Дзіны Сазанавец і Кацярыны Шкуратавай. У апошні дзень спаборніцтваў у катэгорыі да 105 кілаграмаў Алег Лобан выйграў малую бронзу ў рыўку, а за штуршок атрымаў нулявую адзнаку. У вазе звыш 105-ці Яўген Жарнасек заняў пятае месца па суме дваябор'я.














