Два беларускія медалі на чэмпіянаце Еўропы па веславанні на байдарках і каноэ

4 июня 2021

Першыя ўзнагароды зборнай Беларусі на чэмпіянаце Еўропы па веславанні на байдарках і каноэ. Адзначым, што буйны форум з-за пандэміі быў перанесены з Дуйсбурга ў Познань.

І сёння, у другі дзень спаборніцтваў, у Польшчы прагучаў гімн Беларусі. На вышэйшую прыступку п'едэстала паднялася наша мужчынская байдарка-чацвёрка. Роўных на дыстанцыі ў тысячу метраў не было нашым Паўлу Мядзведзеву, Ільі Федарэнку, Кірылу Нікіціну і Віталю Бялько. У спрэчцы за золата яны абышлі квартэты з Венгрыі і Расіі.

Яшчэ адзін медаль камандзе прынесла Алена Наздрова. Яна стала трэцяй у фінальным заездзе жаночых каноэ-адзіночак на 500 метраў.