Дзве беларускі выступяць заўтра на фінальным этапе Брыльянтавай лігі ў Бруселі

5 сентября 2019
У сектары скачкоў у вышыню будзе змагацца  Карына Дзямідзік. У фінальную частку спаборніцтваў кваліфікаваліся 12 спартсменак, якія набралі найбольшую колькасць ачкоў на папярэдніх стадыях. У забегу на дыстанцыі 100 метраў з бар'ерамі прыме ўдзел Эльвіра Герман. Бар’ерыстка будзе стартаваць па цэнтральнай пятай дарожцы ў кампаніі наймацнейшых саперніц.