Два вядучыя гандбольныя клубы Беларусі правядуць сёння свае матчы ў еўракубках

3 марта 2018

БГК імя Мяшкова завершыць групавы этап Лігі чэмпіёнаў гасцявым паядынкам супраць польскага "Віве". "Мяшкоўцы" ў актэце В размяшчаюцца на 6 радку. Гэтае месца дае права згуляць у плэй-оф. Сапернік брастаўчан знаходзіцца ў турнірнай табліцы на адну пазіцыю вышэй. Тэлеканал "Беларусь 5" пачне прамую трансляцыю гульні ў 17:55.

А ў 19:25 будзе паказаны матч Кубка ЕГФ. Мінскі СКА ў рамках 4 тура групавога этапу турніру прыме дацкі "Б'ерынгбра".