Два паядынкі чэмпіянату Беларусі па футболе сёння ў эфіры тэлеканала "Беларусь 5"

10 апреля 2021
Вяртаемся да падзей футбольнага чэмпіянату Беларусі, які аднаўляецца пасля паўзы ў гульні нацыянальных каманд. У эфіры "Беларусь 5" - два паядынкі. Спачатку ў 13:50 - трансляцыя сустрэчы "Іслачы" і "Руха". А ўвечары ў 19:50 глядзіце дынамаўскае дэрбі, дзе брэсцкі калектыў прыме мінчан.