Натхнім нашых тэнісістак разам! Пажадаем ім перамогі! Далучайцеся! #перамогаўкожным

9 ноября 2017

Два дні засталося да галоўнай спартыўнай падзеі восені. У Мінску пройдзе фінал Кубка Федэрацыі. У самых чаканых тэнісных паядынках сустрэнуцца каманды Беларусі і ЗША. Агенцтва тэленавін далучылася да флешмоба, які стартаваў напярэдадні ў Інтэрнэце. Карыстальнікам прапаноўваюць распавесці сваю гісторыю перамогі з рэальнага жыцця, прычым не толькі ў спорце. І галоўнае - дабавіць хэштэг #победавкаждом і #перамогаўкожным. Студэнты, блогеры, тэлевядучыя, артысты пачалі размяшчаць у сацыяльных сетках гісторыі пераадолення сваіх цяжкасцяў.

Натхнім нашых тэнісістак разам! Пажадаем ім перамогі! Далучайцеся! Лепшыя відэа- і фотагісторыі з'явяцца ў нашых выпусках навін.