Два беларускія тэнісісты пачалі выступленне на турніры ў аўстралійскім Хэпі-Вэлі

3 января 2017

Два беларускія тэнісісты пачалі выступленне на турніры серыі Чэленджэр у аўстралійскім Хэпі-Вэлі  з прызавым фондам  75 тысяч долараў. Уладзімір Ігнацік - 190-я ракетка планеты -  завяршыў барацьбу ўжо пасля стартавага матча, саступіўшы 131-му нумару - амерыканцу Дзянісу Кудле,  6:2, 4:6, 4:6. А вось Ілья Івашка (179-е месца ў рэйтынгу) выйшаў у другі круг, перайграўшы ў двух сэтах чэха Яна Сатрала, які на 18 пазіцый вышэй за  беларуса, 6:3, 6:4.