Два беларускія экпажы ў топ-10 па выніках ралі-рэйду "Дакар-2019"

18 января 2019

На заключным, дзясятым, этапе ў заліку грузавікоў не было роўных галандцу Тоні ван Генугтэну, які паказаў вынік 1 гадзіну 28 мінут. Лепшы з беларусаў Аляксандр Васілеўскі фінішаваў восьмым і прайграў пілоту з Нідэрландаў ледзь больш як пяць мінут. Сяргей Вязовіч быў дзясятым. У агульным заліку перамог Эдуард Мікалаеў, Сяргей Вязовіч заняў шостае месца, Аляксандр Васілеўскі - восьмы.