Два беларусы задрафтованы клубамі НХЛ

8 октября 2020

Мінулай ноччу за акіянам праходзіў другі этап "Кірмашу талентаў". "Далас Старз" забралі форварда Яўгена Аксенцюка ў шостым раўндзе пад агульным 162-м нумарам. Летась форвард у складзе "Флінт Файрбёрдс" закінуў 33 шайбы і аддаў 45 асістаў. Зараз Яўген гуляе за сталічнае "Юнацтва". У сёмым раўндзе быў задрафтованы абаронца мінскага "Дынама" Ілья Салаўёў. Яго пад 205-м нумарам выбраў клуб "Калгары Флеймс". Мінулы сезон хлопец правёў у "Сагіна Спірыт", дзе набраў 40 бамбардзірскіх балаў пры паказчыку карыснасці плюс 43. Гэта ўжо трэці сезон запар, калі энхаэлаўскія клубы на штогадовай латарэі выбіраюць адразу дваіх беларусаў. А наогул нашых хлопцаў драфтуюць пяты год запар.