Два беларусы ўвайшлі ў сімвалічную зборную 1-га тура групавога раўнда Лігі Еўропы

21 сентября 2018

Два беларусы ўвайшлі ў сімвалічную зборную 1-га тура групавога раўнда Лігі Еўропы - паводле выбару УЕФА. Афіцыйны сайт апублікаваў свой варыянт.

У складзе гэтай зборнай - галкіпер БАТЭ Дзяніс Шчарбіцкі і абаронца "Краснадара" Аляксандр Мартыновіч.

Нагадаем, барысаўчане ў Будапешце атрымалі перамогу над "Відзі" 2:0, а расіяне ў Стамбуле адолелі "Акхісар" - 1:0.

У рэйтынгу бягучага еўракубкавага сезона Беларусь з каэфіцыентам 3 тысячы пяцьсот займае 13 месца. Лідзіруе Сербія. Больш за усё ачкоў у еўракубкавы рэйтынг у гэтым сезоне зарабіў БАТЭ - 5. Мінскае "Дынама" прынесла 4 ачкі, "Шахцёр" і "Дынама" Брэст - па 2,5 бала.