Дублёры мінскага "Дынама" ў заключным туры чэмпіянату краіны перамаглі барысаўскі БАТЭ і выйгралі галоўны тытул. Гульня ў сталіцы завяршылася з лікам 4:2. Аднак шанц стаць лепшай камандай Беларусі ўпусціў дубль Мінска, "гараджане" згулялі ўнічыю з салігорскім "Шахцёрам".
Галоўная футбольная падзея года ў клубным футболе Беларусі адбудзецца заўтра. У рамках 30 тура будзе згуляна 8 паядынкаў, і мы даведаемся імя чэмпіёнаў. Пакуль на першым радку БАТЭ, які згуляе з мінскім "Дынама". Прадстаўлены і галоўны трафей чэмпіянату - заўтра ён знойдзе свайго ўладальніка.













