"Драконы" супраць "мядзведзяў"

11 марта 2020
Баскетбольны клуб "Цмокі-Мінск" рыхтуецца да сустрэчы з дацкімі "Бакен Беарз". На хатняй пляцоўцы "драконаў" сёння пройдзе другі чвэрцьфінальны матч Кубка FIBA-Еўропа. Нагадаем, што першы паядынак завяршыўся з лікам 79:66 на карысць "мядзведзяў". Прамую трансляцыю будзе весці тэлеканал "Беларусь 5". Пачатак у 19:00.