Драфт НХЛ-2020 перанесены

26 марта 2020
НХЛ з-за пандэміі каранавіруса перанесла на нявызначаны тэрмін драфт-2020, прагляд праспектаў і цырымонію ўручэння ўзнагарод па выніках сезона. Драфт павінен быў прайсці 26-27 чэрвеня ў Манрэалі, а ўручэнне ўзнагарод было прызначана на 18 чэрвеня ў Лас-Вегасе. Ліга вызначыць новыя даты правядзення падзей пасля высвятлення сітуацыі з каранавірусам. Рэгулярны сезон НХЛ быў прыпынены 12 сакавіка. Кіраўніцтва лігі разглядае розныя варыянты аднаўлення чэмпіянату, у тым ліку - розыгрыш Кубка Стэнлі у жніўні.