Годная гульня ў абодвух матчах. БАТЭ ў гасцях уступіў і пакідае Лігу Еўропы

22 февраля 2019

Нягледзячы на перамогу ў першым хатнім матчы з мінімальным лікам 1:0, барысаўскі БАТЭ пакідае Лігу Еўропы. Напярэдадні ў матчы ў адказ 1/16 фіналу барысаўчане на легендарным стадыёне Emirates уступілі гаспадарам - знакамітаму "Арсеналу" 0:3! Гаспадары парытэт па суме двух матчаў аднавілі ўжо на чацвёртай хвіліне: адскокам ад Волкава мяч заляцеў у вароты Шчарбіцкага, Мустафі павялічыў перавагу кананіраў да 2:0. Папастатопулас у другім тайме зрабіў лік 3:0.

На 59-ай хвіліне матча на поле выйшаў Аляксандр Глеб. Яго неверагодна цяпло сустрэлі балельшчыкі "Арсенала", за які Глеб паспяхова выступаў з 2005 па 2008 гады! А ўжо пасля матча Аляксандра Глеба доўга не адпускалі брытанскія журналісты ў мікст-зоне!

Пасля матча БАТЭ застаўся ў Вялікабрытаніі, адправіўся на базу, якая знаходзіцца за 100 кіламетраў ад Лондана, каб працягнуць перадсезонны збор. Наперадзе каманду чакае матч за Суперкубак Беларусі, які адбудзецца 2 сакавіка