Хатнія матчы зборнай Беларусі па хакеі адмененыя

26 марта 2020
Зараз каманда Міхаіла Захарава працягвае падрыхтоўку да алімпійскай кваліфікацыі, якая пройдзе напрыканцы жніўня. Нагадаем, раней быў скасаваны чэмпіянат свету. У рамках падрыхтоўкі да гэтых стартаў беларусы павінны былі сустрэцца на "Чыжоўка-Арэне" з Латвіяй 10 і 11 красавіка, а таксама з Казахстанам - 28-га і 29-га. Прэс-служба паведамляе, што ўсе сродкі за білеты будуць вернутыя. Падрабязна працэдура распісаная на сайце федэрацыі.