Да старту моладзевага чэмпіянату свету па хакеі застаюцца чатыры дні

5 декабря 2019
Да старту моладзевага чэмпіянату свету па хакеі ў Мінску ў першым дывізіёне групы А застаюцца чатыры дні. Шэсць краін, пяць тураў і толькі адна пуцёўка ў элітны дывізіён.

Каб падняцца да сусветных лідараў, беларускай зборнай трэба проста перамагаць. 

Сапернікі -  аднагодкі з Аўстрыі, Даніі, Латвіі, Славеніі і Нарвегіі. З панядзелка каманда актыўна трэніруецца. Ужо прыляцелі на радзіму ўсе беларусы, якія выступаюць у  Паўночнай Амерыцы. Зараз у ростары галоўнага трэнера Дзмітрыя Дудзіка 33 хакеісты. Канчатковы склад коўч аб'явіць у нядзелю. На чэмпіянат свету трапяць 22 гульцы.

Пляцоўкай форуму стане "Чыжоўка-Арэна".

Менавіта з камандай Аўстрыі пачнуць барацьбу беларусы. Білеты ў продажы. Кошт квіткоў вар'іруецца ад 6 да 23 рублёў. Адзначым, што на матчы нашых хлопцаў застаецца крыху больш  за тысячу білетаў.