Да старту моладзевага чэмпіянату свету па хакеі застаюцца 4 дні

5 Снежня 2019
Быць або не быць беларускай зборнай у эліце сусветнага хакея, даведаемся зусім хутка. Да старту моладзевага чэмпіянату планеты ў першым дывізіёне  застаюцца 4 дні. Аспрэчваць адзіную пуцёўку беларусы будуць з датчанамі, аўстрыйцамі, нарвежцамі, латвійцамі і славенцамі.

Давайце паглядзім рэйтынг зборных. Менавіта так завяршыўся летась чэмпіянат свету сярод гульцоў не старэйшых за 20 гадоў у элітным дывізіёне. Фінляндыя перамагла, а вось Данія па выніках турніру вылецела ў першы дывізіён.

Гэта каманда зараз размяшчаецца вышэй за беларусаў у рэйтынгу. Астатнія сапернікі нам саступаюць. Такім чынам, тыдзень напружанай барацьбы. 5 тураў і 15 матчаў. Усе сустрэчы прыме "Чыжоўка-Арэна".

Афіцыйны хештэг форуму - #впередвбудущее.


Тыя гульцы, якіх можна будзе ўбачыць на лёдзе спарткомплексу ўжо ў панядзелак, праз пару-тройку гадоў будуць выступаць у НХЛ. Правы на пецярых хакеістаў, якія возьмуць удзел у форуме, ужо належаць клубам наймацнейшай лігі свету.

Напрыклад, галкіпер зборнай Даніі Мадс Сегард адназначна будучая зорка НХЛ. Рост  вышэйшы за 2 метры, закрывае амаль усю плошчу варот. Забіць яму вельмі складана. Радуе, што ў рэестры самых перспектыўных гульцоў свету ёсць і беларусы. Правы на абаронцу Уладзіслава Калячонка ў "Фларыды Пантэрз". А форварда Аляксея Протаса выбраў "Вашынгтон Кэпіталз".

Гэтыя хлопцы і стануць ударнай сілай нашай зборнай. Хакейную адукацыю многія атрымліваюць у Паўночнай Амерыцы. У беларускай каманды  мэта - перамога на турніры. Ці атрымаецца, пакажа гульня, а пакуль пра перадматчавы расклад  Крысціна Камыш (відэа).