Да першага паядынку кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў засталося менш за гадзіну. БАТЭ пазмагаецца з камандай Польшчы "Пяст"

10 июля 2019

Футбольная Ліга чэмпіёнаў вярнулася ў Беларусь. У 20:00 на "Барысаў-Арэне" БАТЭ ў першым паядынку першага раўнда кваліфікацыі пазмагаецца з лепшай камандай Польшчы - "Пяст" з Глівіцэ. Букмекеры фаварытам гульні (прычым відавочным) бачаць менавіта беларускі клуб.

Аб перадматчавым раскладзе больш дэталёва спытаемся ў нашага спартыўнага аглядальніка Станіслава Ліпскага, ён ужо на прамой сувязі са студыяй (прамое ўключэнне).