Да пачатку II Еўрапейскіх гульняў застаецца 19 дзён

2 июня 2019

Галоўнае, каб свята было не толькі яркае, але і бяспечнае. Таму актыўна рыхтуюцца і праваахоўнікі. Ужо зараз пад аховай вайскоўцаў унутраных войскаў усе спартыўныя аб'екты. Да прыкладу, на стадыёне "Дынама" на кожным кантрольна-прапускным пункце дзяжураць два сабакі, кінолагі нясуць службу па 12 гадзін. 

Праваахоўнікі таксама сочаць за бяспекай у акваторыі Заслаўя. Тут напярэдадні прайшоў тэставы турнір па веславанні на байдарках і каноэ да II Еўрапейскіх гульняў. Па выніках заездаў адбяруцца экіпажы, якія прадставяць нашу краіну на спартыўным форуме.