"Днепр" і "Нёман" сёння адновяць чэмпіянат Беларусі па футболе пасля паўзы

17 августа 2018

Паядынак у Магілёве стартуе ў 19:00. Прамая трансляцыя на "Беларусь 5". У нядзелю мінскае "Дынама" пасля шоку ў Санкт-Пецярбургу паспрабуе адыграцца на "Гарадзеі". БАТЭ і брэсцкае "Дынама" тур прапускаюць, затое Аляксей Бага з сённяшняга дня - паўнапраўны галоўны трэнер беларускага чэмпіёна.