Дзмітрый Верхаўцоў аднаўляецца пасля траўмы

2 июня 2015

Дзмітрый Верхаўцоў не дапаможа нацыянальнай футбольнай зборнай у найбліжэйшых матчах супраць Расіі і Іспаніі. Абаронца "Уфы" аднаўляецца пасля траўмы. Нагадаем, 7-га чэрвеня беларусы ў Хімках згуляюць таварыскі матч супраць расіян, 14-га - паядынак еўраадбору з Іспаніяй у Барысаве. З-за траўмы ў гэтых матчах не зможа выступіць і паўабаронца Сяргей Балановіч.