Дзмітрый Турсунаў спыніў супрацоўніцтва з Арынай Сабаленкай

31 августа 2019

Расійскі спецыяліст у сваім  Instagram-акаўнце аб’явіў, што з гэтага часу не з'яўляецца асабістым трэнерам беларускі. "З радасцю магу паглядзець назад і сказаць, што я зрабіў усё магчымае, і мне сумна, што я не змог зрабіць больш", - напісаў Дзмітрый. Падчас працы з Турсунавым Сабаленка выйграла першыя тры тытулы ў сваёй кар'еры і дэбютавала ў топ-10 сусветнага рэйтынгу.