Дзмітрый Прышчэпа перайшоў у "Крылы Саветаў"

22 февраля 2021
Абаронца моладзевай зборнай Беларусі Дзмітрый Прышчэпа падпісаў кантракт з "Крыламі Саветаў". За клуб з Самары футбаліст будзе выступаць пад 35-м нумарам. Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт. У мінулым сезоне, нагадаем, Прышчэпа выступаў за "Мінск". У Вышэйшай лізе чэмпіянату ён правёў 22 матчы. Адзначым, што "Крылы Саветаў" выступаюць ФНЛ, дзе пасля 26 тураў ідуць другімі, наступны матч 27 лютага.