Дзмітрый Баркалаў выйшаў у фінал мнагаборства на чэмпіянаце Еўропы па спартыўнай гімнастыцы

17 апреля 2015

Беларус Дзмітрый Баркалаў выйшаў у фінал мнагаборства на чэмпіянаце Еўропы па спартыўнай гімнастыцы ў Манпелье. У кваліфікацыі лідар беларускай мужчынскі зборнай паказаў пяты вынік. У фінальных спаборніцтвах на перакладзіне выступіць таксама Аляксандр Царэвіч, які заняў у кваліфікацыі шостае месца. Уладальнікі ўзнагарод у мнагаборстве вызначацца сёння. У выхадныя пройдуць фіналы на асобных снарадах.