Дзмітрый Абашаў заняў 30 месца ў сённяшнім спрынце

27 января 2017

Адзін промах і 30 месца Дзмітрыя Абашава - гэта лепшы вынік сярод беларусаў у сённяшнім спрынце, які прайшоў у рамках чэмпіянату Еўропы. Уладзімір Чапелін з трыма незакрытымі мішэнямі 35-ы, Сяргей Бачарнікаў 37-ы. Максім Варабей з 4 промахамі - 60-ы, Раман Ялетнаў з пяццю - 70-ы. Аляксандр Дарожка заняў 97-ю пазіцыю. Чэмпіёнам Еўропы стаў балгарын Уладзімір Іліеў. У 15:25 на тэлеканале "Беларусь 5" пачнецца прамая трансляцыя жаночага спрынту.