Для гродзенскага "Нёмана" і мінскага "Юнацтва" стартаваў групавы этап розыгрышу хакейнай Лігі чэмпіёнаў

1 сентября 2018

Адна перамога, адно паражэнне. Для гродзенскага "Нёмана" і мінскага "Юнацтва" стартаваў групавы этап розыгрышу хакейнай Лігі чэмпіёнаў. Каманда Сяргея Пушкова дома перамагла чэшскую "Камету" - 4:2.

"Юнацтва-Мінск" на выездзе ў Мюнхене саступіла мясцоваму "Рэд Булу" 3:4.

Заўтра "Нёман" прыме швейцарскі "Цуг", "Юнацтва" у гасцях згуляе супраць шведскага "Мальмё". Тэлеканал "Беларусь 5" пакажа абодва матчы ў рэжыме пераклічкі. Пачатак у 15:55.