Для гасцей і ўдзельнікаў чэмпіянату свету па хакеі выпусцяць адзіныя імянныя квіткі на праезд у грамадскім транспарце і метро

21 сентября 2013

Дакумент будзе змяшчаць інфармацыю пра ўладальніка і тэрміны яго знаходжання на спаборніцтвах. Такія білеты будуць выдавацца і пры засяленні ў гатэль або інтэрнат. Канцэпцыя праекта ўжо распрацавана. У далейшым плануецца пашырыць выкарыстанне адзіных імянных квіткоў, каб прымяняць іх для замежных турыстаў. Нагадаем, чэмпіянат свету па хакеі пройдзе ў Мінску з 9 па 25 мая наступнага года.