Для балельшчыкаў ІІ Еўрапейскіх гульняў бязвізавы рэжым будзе дзейнічаць з 10 чэрвеня па 10 ліпеня 2019 года

25 июля 2018

Для балельшчыкаў спартыўных спаборніцтваў бязвізавы рэжым будзе дзейнічаць з 10 чэрвеня па 10 ліпеня 2019. Замежныя турысты змогуць патрапіць у нашу краіну па акрэдытацыйных картах або білетах на спаборніцтвы. Паводле ўказа Прэзідэнта, бязвізавы ўезд у Беларусь дзейнічае і для ўдзельнікаў, і арганізатараў Гульняў з 20 мая па 10 ліпеня. Таксама дакументам падаюцца льготы арганізацыям, якія ўдзельнічаюць у падрыхтоўцы спаборніцтваў.