Для Арыны Сабаленкі завяршэнне сезона ў адзіночным разрадзе стала трыумфальным

27 октября 2019
Павіншуем з новым дасягненнем Арыну Сабаленку. Завяршэнне сезона ў адзіночным разрадзе для першай ракеткі Беларусі стала трыумфальным. Перамога на Малым выніковым турніры WTA ў кітайскім Чжухаі.

У фінале спаборніцтваў шанцаў у нідэрландкі  Кікі Бертэнс практычна не было. Сабаленка выдала чарговы класны матч на мясцовых кортах, не аддаўшы апанентцы ніводнага  свайго гейма. Сама ж у першым сэце зрабіла адзін брэйк - 6:4, а ў другім ужо два - пераканаўчыя 6:2. 

З перамогай у фінале Малога выніковага турніру ў кітайскім Чжухаі Арыну Сабаленку павіншаваў Прэзідэнт Беларусі, пажадаўшы такіх жа яркіх поспехаў і надалей. 

Дарэчы, за ўвесь турнір Сабаленка саступіла толькі адзін сэт сваёй партнёрцы па парным  разрадзе - Элізе Мерценс. Астатнія матчы абмяжоўваліся дзвюма  партыямі. Для Арыны гэты трафей стаў трэцім у сезоне ў адзіночным разрадзе. Абодва папярэднія яна таксама павезла з Кітая - Шэньчжэнь і Ухань.

Арына Сабаленка, 14-я ракетка свету: "Атмасфера была цудоўнай. Кікі, дзякуй за матч. Не хвалюйся з-за ліку. У наступным годзе мы будзем гуляць яшчэ шмат матчаў. Віншую цябе і ўвесь твой калектыў, у вас быў добры год. Дзякуй маёй камандзе. Гэта быў вар'яцкі год для нас. І я рада скончыць яго з тытулам. Дзякуй, што вы са мной, нягледзячы ні на што".

Турнір "Эліт Трофі" праводзіўся  пяты раз. Цікава, што леташні застаўся за Эшлі Барці. А зараз, нагадаем, аўстралійка ўзначальвае сусветны рэйтынг. Што ж, будзем верыць, што яе шлях паўторыць наша Арына. А пакуль за кошт  гэтага поспеху ў абноўленым рэйтынгу WTA.

Ужо заўтра Сабаленка паднімецца на 11-ы радок. Беларуска зарабіла 700 ачкоў і 706 тысяч долараў прызавых. Наперадзе - галоўны выніковы турнір года ў Шэньчжэні. Там наша тэнісістка выступіць у парным разрадзе з бельгійкай  Элізе Мерценс.