Дыскваліфікаваны Стасевіч можа згуляць супраць "Дынама-Мінск"

25 ноября 2020

Кантрольна-дысцыплінарны камітэт Федэрацыі футбола адтэрмінаваў выкананне пакарання Ігара Стасевіча на адзін матч. Паўабаронца падаў адпаведнае хадайніцтва. У выніку аднагалосна было прынята рашэнне аб адтэрміноўцы выканання дысцыплінарнага пакарання Стасевіча ў выглядзе дыскваліфікацыі на адзін матч з выпрабавальным тэрмінам на 6 месяцаў. Такім чынам Ігар Стасевіч зможа згуляць у вырашальным, заключным туры чэмпіянату Беларусі супраць мінскага "Дынама" ў суботу.