Дырэктар дэпартамента судзейства і інспектавання АБФФ адказаў на пытанні журналістаў

27 апреля 2016

Прызначаць пенальці ў вароты БАТЭ ў эпізодзе з удзелам Чэрніка і Рассадкіна было нельга. Дырэктар дэпартамента судзейства і інспектавання АБФФ Андрэй Жукаў адказаў на пытанні журналістаў, што датычацца вялікай колькасці памылак судзейскага корпусу на старце сезона. Няправільныя рашэнні - сукупнасць няўзгодненых дзеянняў арбітраў на полі, асабістай недапрацоўкі кіраўніка дэпартамента, у тым ліку ў пытанні псіхалогіі, а таксама банальнага нешанцавання ў тым ці іншым эпізодзе.

Для вырашэння праблемы нечарговы збор судзейскага корпусу адбудзецца ў найбліжэйшыя два-тры дні.