Дыпламатычны турнір. Паслы сустрэліся на тэнісных кортах

25 мая 2019

Спорт сапраўды аб'ядноўвае. Да здаровага ладу жыцця прыходзяць усё больш людзей на планеце - па-за залежнасцю ад статусу і прафесіі. А яшчэ спорт - гэта і мова дыпламатыі. Гэта чарговы раз пацвердзілі ўдзельнікі штогадовых аматарскіх тэнісных турніраў з удзелам дыпламатаў пад эгідай МЗС Беларусі і Беларускай тэніснай федэрацыі. 

Сёння спаборніцтвы сабралі больш як 30 чалавек з 10 краін. Гэта кіраўнікі і супрацоўнікі Міністэрства замежных спраў і іншых органаў дзяржкіравання Беларусі, а таксама дыпмісій і прадстаўніцтваў міжнародных арганізацый, акрэдытаваных у нашай краіне. 

У змяшаным парным разрадзе перамагла каманда пасольства Украіны ў нашай краіне. А ў парным мужчынскім разрадзе перамогу атрымала беларуская каманда.