Дзінара Алімбекава заваявала серабро ў мас-старце

21 марта 2021
Дзінара Алімбекава заваёўвае серабро ў апошняй гонцы сезона ў жанчын! У мас-старце на дзясятым этапе Кубка свету ў Эстэрсундзе  беларуска ў найскладанейшых пагодных умовах саступіла толькі нарвежцы Інгрыд Ландмарк Тандрэволд, бронза сёння ў немкі Францыскі Пройс. Такое заканчэнне гонкі дазволіла Дзінары заваяваць тытул лепшай маладой біятланісткі планеты. Гэты медаль стаў для Дзінары  шостым у сезоне (чатыры з іх - асабістыя). 

Хварэем за нашых біятланістаў

Закрыецца ж сезон - у біятланістаў - у 19:14 - стартуе аналагічная гонка ў мужчын, прамая трансляцыя старту - на "Беларусь 5". Мы ў гэтай гонцы хварэем за Антона Смольскага.