Дынара Алімбекава заменіць Дар'ю Домрачаву на трэцім этапе Кубка свету па біятлоне

13 декабря 2017

Дынара Алімбекава заменіць Дар'ю Домрачаву на трэцім этапе Кубка свету па біятлоне ў французскім Ансі. Лідар каманды ў гэты час правядзе навучальна-трэніровачны збор у Італіі. Іншых змен у складзе каманды няма. Трэці этап Кубка свету пачнецца ў чацвер жаночай спрынтарскай гонкай.