Дзінара Алімбекава-Смольская заваявала серабро на пятым этапе Кубка Садружнасці па біятлоне

27 января 2023

Дзінара Алімбекава-Смольская заваявала серабро на пятым этапе Кубка Садружнасці. У Мецы беларускага біятлона, Раўбічах, прайшоў спрынт. Алімпійская чэмпіёнка Пхёнчхана сёння вырашыла рызыкнуць і заявіцца ў другую групу стартуючых, каб арыентавацца на час і вынікі стральбы саперніц. Як бачым, тактыка атрымалася.

Падвядзе вынікі гонкі Крысціна Камыш.