Дзінара Алімбекава займае пятае месца ў агульным заліку Кубка свету пасля чатырох праведзеных этапаў. У Аўстрыі яна выступіла няўдала: у спрынтарскай гонцы заняла толькі 31-е месца, у гонцы праследавання фінішавала на 11-й пазіцыі, а ў мас-старце апынулася на 20-м радку. Пяты этап Кубка планеты прыме нямецкі Оберхоф. Яго ўдзельнікам трэба будзе правесці шэсць гонак, пачынаючы з 8 студзеня.
Дзінара Алімбекава - пятая ў агульным заліку Кубка свету
21 декабря 2020













