Дзінара Алімбекава - 4-я ў гонцы праследавання на этапе Кубка свету па біятлоне

7 декабря 2020
Лепшы вынік у кар'еры ў асабістых гонках і 4-е месца ў пагоні за "Вялікім хрустальным глобусам". Дзінара Алімбекава фінішавала 4-й у гонцы праследавання, якая закрывала праграму другога этапа Кубка свету па біятлоне.  Два старты ў Кантыялахці паказалі - беларуска настроена рашуча.  Яна ўжо стала адной з самых яркіх адкрыццяў пачатку сезона і двойчы прыняла ўдзел у кветкавай цырымоніі. 

Ужо напрыканцы гэтага тыдня ў Хохфільцэне - новыя старты. Дзінара выйдзе на трасу ў звыклай для сябе "сіняй майцы". Нагадаем, яе ўладальнікі - гэта лідары па набраных ачках сярод спартсменаў ва ўзросце да 25 гадоў.