Лепшы вынік у кар'еры ў асабістых гонках. Дынара Алімбекава фінішавала чацвёртай у пасьюце, які закрываў праграму другога ў сезоне этапа Кубка свету па біятлоне. На дыстанцыю беларуска адправілася з адставаннем ад лідара ў 50 секунд. Але здолела скараціць гэты гандзікап. Пасля стральбы лежучы Дынара і ўвогуле ішла на трэцяй пазіцыі, але пазмагацца за медаль беларусцы перашкодзілі два промахі - па адным на кожнай стральбе стоячы. А адпаведна два штрафныя кругі і лішнія 300 метраў. Алімбекавай прыйшлося пазмагацца і за чацвёртую пазіцыю, але ў спрэчцы са шведкай Скотхайм беларуска была хутчэйшай.
Гэты сезон для беларускай біятланісткі складаецца вельмі ўдала. Што стала вынікам пісьменнай працы не толькі самой страляючай лыжніцы, але і ўсяго трэнерскага штаба. На старт трэцяга этапа Дынара Алімбекава выйдзе ў звыклай для сябе сіняй майцы. Гэта навіна ў сусветным біятлоне. Гэтую майку ўручаюць біятланістам, якія набралі ў агульным заліку Кубка свету найбольшую колькасць балаў сярод спартсменаў да 25-ці гадоў. У пагоні жа за Вялікім хрустальным глобусам Алімбекава становіцца 4-й.













