Два "Дынама" ў адным матчы. Мінскія "зубры" сёння праводзяць чарговы паядынак чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі. У гасцях беларуская каманда пазмагаецца з маскоўскімі аднаклубнікамі. Пакуль хлопцы Крэйга Вудкрафта ідуць на чацвёртым месцы ў Заходняй канферэнцыі. Сапернік - на шостым радку. Пачатак сустрэчы ў 19:30. Прамая трансляцыя на "Беларусь 5".
Дынамаўскае дэрбі ў КХЛ
21 октября 2020













