"Дынама" церпіць сёмае паражэнне запар у КХЛ

26 октября 2019
Чакаем большага ад некаторых хакеістаў. Яны павінны тэрмінова звярнуць увагу на сваю гульню і пастарацца стаць лепш. Крэйг Вудкрафт чарговы раз застаўся незадаволены лідарамі каманды пасля хатняга паражэння ад рыжскага "Дынама" 1:2. Гэты пройгрыш стаў сёмым запар для "зубраў" у КХЛ. Мінчане займаюць апошняе месца сярод усіх каманд лігі. Заўтра прыкрую серыю беларусы паспрабуюць перапыніць у гульне супраць "Салават Юлаева" - пачатак паядынку ў 17:00.