"Дынама" згуляла ўнічыю з "Мінскам"

24 октября 2016

"Дынама" гуляе ўнічыю з "Мінскам" і адпускае ў адрыў салігорскі "Шахцёр". У 26-м туры дынамаўцы разышліся мірам з гараджанамі, 0:0. А "Шахцёр", абгуляўшы ў гасцях "Белшыну", 1:0, замацаваўся на другім месцы. Гарнякі апярэджваюць "Дынама" на тры ачкі. Яшчэ дзве сустрэчы нядзелі - "Дынама-Брэст" - "Слуцк" і БАТЭ - "Славія" - завяршыліся без галоў.