"Дынама" на "Мінск-Арэне" сёння правядзе трэці матч у новым розыгрышы КХЛ

15 сентября 2019

У надзеі на першую хатнюю перамогу ў сезоне "Дынама" сёння правядзе трэці матч на "Мінск-Арэне" ў новым розыгрышы КХЛ. У дзвюх папярэдніх сустрэчах  "зубры" саступілі. Гэтым разам у саперніках у беларусаў  магнітагорскі "Металург". У шасці гульнях на старце яны пацярпелі 5 паражэнняў і ідуць на перадапошнім месцы Усходняй канферэнцыі. Прамая трансляцыя супрацьстаяння пачнецца ў 17:00 на тэлеканале "Беларусь 5".