"Дынама" сёння прымае славацкі "Слован"

11 декабря 2017

Перапыніць серыю з чатырох паражэнняў запар. "Дынама" на "Мінск-Арэне" сёння прымае славацкі "Слован", які таксама мае ў пасіве чатыры асечкі запар і ідзе на 12 месцы Захаду, беларусы - 10-я. Каму атрымаецца перапыніць няўдалую серыю ўжо сёння, даведаемся з прамой трансляцыі на тэлеканале "Беларусь 5", пачатак у 19:20.