"Дынама" сёння пачынае чарговую дамашнюю серыю ў рэгулярным розыгрышы КХЛ

26 ноября 2019
"Дынама" на "Мінск-Арэне" сёння пачынае чарговую дамашнюю серыю ў рэгулярным розыгрышы КХЛ. Пасля перамогі ў Омску над "Авангардам"  2:1 "зубры" рыхтуюцца прыняць "Адмірал". Апанент ідзе чацвёртым на Усходзе, беларусы ж размяшчаюцца на адзінаццатым радку Заходняй канферэнцыі  за 10 балаў ад зоны плэй-оф. Ці ўдасца скараціць гэтае адставанне, даведаемся з прамой трансляцыі на "Беларусь 5". Пачатак а 19-й гадзіне.