"Дынама" прайгравае першы дамашні матч у новым годзе

6 января 2020
"Дынама" прайгравае першы дамашні матч у новым годзе. Учора на "Мінск-Арэне" гасцявала другая каманда Захаду - СКА, клуб з Санкт-Пецярбурга мацнейшы 4:1. За "зубраў" адзіную шайбу ў канцоўцы сустрэчы закінуў Арцём Дзямкоў. Заўтра беларусы працягнуць дамашнюю серыю сустрэчай з кітайскай камандай "Куньлунь". Пачатак у 16 гадзін. Прамая трансляцыя на "Беларусь 5".